У КСУП «Саўгас Вялiкае Мажэйкава», што ў Шчучынскiм раёне, якi спецыялiзуецца на вырошчваннi лекавых траў, цяпер час збору ўраджаю рамонкаў. Бела-жоўтымi гаючымi кветкамi ў гаспадарцы занята каля 300 гектараў. Косяць iх адмысловыя камбайны, а кiроўца Аляксандр Сафонаў (на фота) адвозiць рамонкавы ўраджай на далейшую перапрацоўку.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya