З запускам новай вытворчасці «Белмедпрэпараты» змогуць практычна цалкам закрыць патрэбы ўнутранага рынку ў проціпухлінных прэпаратах. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання прадпрыемства. Дарэчы, інвестпраект таксама дасць магчымасць павялічыць і экспартныя пастаўкі.
«Гэта новая вытворчасць вельмі важных прэпаратаў — проціпухлінных. У першую чаргу гэта важна для задавальнення патрэб унутранага рынку, мы практычна выйдзем на стоадсоткавае закрыццё патрэб па проціпухлінных прэпаратах», — перадае БелТА словы Ігара Петрышэнкі.
На новай, сучаснай вытворчасці прадпрыемства цяпер ідзе падбор высокакваліфікаванага персаналу, які можа правільна эксплуатаваць абсталяванне.
«Аналагічныя лініі ўстаноўлены на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў, які з выкарыстаннем перадавых тэхналогій выпускае прадукцыю, важную для ўнутранага і знешняга рынкаў», — расказаў віцэ-прэм'ер.
Прэв'ю: intex-press.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belmedpreparaty
[3] https://zviazda.by/be/tags/leki
[4] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/medpreparat