21 чэрвеня ў першы рэйс па гэтым маршруце адправіцца цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 754 Светлагорск-на-Бярэзіне — Мінск. Са Светлагорска ён адправіцца ў 19:04, прыбудзе ў сталіцу ў 21:44 і далей будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
З Мінска цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 754 Мінск — Светлагорск-на-Бярэзіне адправіцца 26 чэрвеня ў 15:50, прыбудзе ў Светлагорск у 18:47 і далей таксама будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях.
Штодзённы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 756 Мінск — Светлагорск-на-Бярэзіне адправіцца з Мінска 21 чэрвеня ў 20:48 і прыбудзе ў Светлагорск у 23:47. У адваротным кірунку цягнік адправіцца са Светлагорска 22 чэрвеня ў 5:01 і прыбудзе ў Мінск у 7:53.
Па маршруце Светлагорск — Жлобін — Мінск гэтыя цягнікі будуць рабіць прыпынкі на станцыях Жлобін, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.
Кошт праезду на электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР па дадзеным маршруце складае 9 рублёў 4 капейкі. Праязныя дакументы (квіткі) можна аформіць у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (pass.rw.by), у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: varjag.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[2] https://zviazda.by/be/tags/marshrut
[3] https://zviazda.by/be/tags/elektracyagnik