Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА [2].
Подпісы пад дакументам пасля перамоваў у Мінску паставілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.
Пагадненне прадугледжвае права замежнікаў ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі дзвюх дзяржаў на падставе візы адной з іх і дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Замежнікі змогуць ехаць паветраным, чыгуначным транспартам, а таксама па шасці аўтамабільных дарогах, якія вызначаны ў дадатку да пагаднення.
Як паведамлялася [3], сёння з Сяргеем Лаўровым таксама сустрэўся кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік расійскага МЗС растлумачыў, што яго візіт у Беларусь планаваўся яшчэ месяц таму, але санітарная становішча ўнесла свае карэктывы.
Гаворачы аб пагадненні, міністр адзначыў, што яно будзе мець вельмі пазітыўнае значэнне для грамадзян трэціх краін, якія наведваюць Расію і Беларусь, прадстаўнікоў бізнесу, дыпламатаў, адначасова акрэдытаваных у Маскве і Мінску. «Думаю, што гэта будзе вельмі добра ўспрынята і на справе будзе працягваць наша сумеснае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў Сяргей Лаўроў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/politics/view/belarus-i-rossija-podpisali-soglashenie-o-vzaimnom-priznanii-viz-395462-2020/
[3] http://zviazda.by/be/news/20200619/1592573407-alyaksandr-lukashenka-sutyknuc-belarus-i-rasiyu-ne-atrymaecca
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-laurou
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey