Спачатку Годам малой радзiмы ў Беларусi быў аб'яўлены 2018-ы. Аб гэтым рашэннi Прэзiдэнт паведамiў 9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымонii ўручэння дзяржаўных узнагарод найлепшым працаўнiкам аграрнай сферы. Кiраўнiк дзяржавы растлумачыў, што рашэнне выклiкалi разважаннi аб важнасцi малой радзiмы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблiчная. Для адных гэта родны горад, вулiца ў горадзе або невялiкi дворык, вёска, дзе прайшлi найлепшыя дзiцячыя гады, для iншых — кавалачак дзiкай прыроды, якi радаваў вока i дарыў пачуццё напоўненасцi i спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў iншыя краiны, малой радзiмай стала Беларусь», — сказаў ён.
Прэзiдэнт тады падкрэслiў i потым увесь час нагадваў пра тое, што настаў час кожнаму не толькi ўспомнiць аб сваiх каранях, аб месцы, дзе засталася часцiнка душы, але i аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлi. «Вельмi хочацца, каб дапамога iшла ад сэрца, стала ўласнай iнiцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнiцкай, творчай — тут усё ад жадання i магчымасцяў. Настаў момант праявiць сябе i ўпiсаць сваё iмя ў гiсторыю гэтай малой радзiмы, гэтага кавалачка нашай зямлi», — заявiў беларускi лiдар.
Iдэя, сапраўды прыгожая i натхняльная. У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад усёй уладнай вертыкалi ўспомнiць пра мясцiны, з якiх выйшлi высокапастаўленыя чыноўнiкi, i навесцi парадак там.
Так, напрыклад, даручаючы тагачаснаму намеснiку прэм'ер-мiнiстра Мiхаiлу Русаму пабудаваць да канца года мост памiж Жыткавiчамi i Туравам, Прэзiдэнт казаў: «У мяне гэтае пытанне на кантролi. Але гэта твая радзiма, i ў Год малой радзiмы ты не павiнен ад гэтага адвярнуцца».
Пазней ён прапанаваў дзяржслужачым наведаць свае мясцiны падчас рэспублiканскага суботнiка i сам падаў прыклад, добраўпарадкоўваючы Трафiмаву крынiцу на сваёй малой радзiме разам з трыма сынамi. Тады кiраўнiк дзяржавы паведамiў журналiстам, што Год малой радзiмы будзе падоўжаны i на два наступныя гады, да 2020-га.
«Гэта была мая iдэя (аб'явiць Год малой радзiмы). Шмат было прапаноў. Думаў, трэба ўсё ж такi гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзiмы, а трохгодка, таму што за год мы наўрад цi нешта там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павiнны прывыкнуць, усвядомiць, намецiць сабе нейкiя планы, а недзе камусьцi трэба i грошы зарабiць, каб у сваю малую радзiму ўкласцiся, — адзначыў Прэзiдэнт. — I тады я прапанаваў: давайце мы аб'явiм гэты год Годам малой радзiмы i падумаем аб прадаўжэннi. Таму гэта толькi старт».
У чэрвенi 2018 года кiраўнiк дзяржавы падпiсаў указ, якiм пастанаўлялася правесцi пад знакам Года малой радзiмы ў Беларусi 2018 —2020 гады. 18 лiпеня 2018 года ўрадам была зацверджана адпаведная рэспублiканская праграма мерапрыемстваў. Яна налiчвае 123 пункты па навядзеннi ўзорнага парадку на зямлi i добраўпарадкаваннi населеных пунктаў, стварэннi максiмальна камфортных умоў для пражывання, стымуляваннi дзелавой актыўнасцi грамадзян, забеспячэннi занятасцi i самазанятасцi, iнавацыйнай i навуковай дзейнасцi, выхаванню ў моладзi любовi да роднай зямлi, захаванню гiсторыка-культурных i маральных каштоўнасцяў, папулярызацыi спорту, турызму i актыўнага спосабу жыцця, у тым лiку прадугледжвае агульнарэспублiканскую iнфармацыйную кампанiю.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэв'ю: govorim.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://yandex.by/clck/jsredir?from=yandex.by%3Bimages%2Fsearch%3Bimages%3B%3B&text=&etext=8942.9CQMOlMYU18_saL5LJfOUzlfnall5PAhrqKOylCx5arx-q22gH_NCyCZJ8HKIxusmAO1Pf2QNLRChLJ8PmfX6w.bfe6f5fc1fef476dafbe168b17a1c3be9ecfdf9f&uuid=&state=tid_Wvm4RM28ca_MiO4Ne9osTPtpHS9wicjEF5X7fRziVPIHCd9FyQ,,&data=UlNrNmk5WktYejY4cHFySjRXSWhXQlZoUWxPN043WldUSzVhRlhSM1pZZUc2OFlESWI5eFdmTFBDVVZmTEpTbERpbHBZRjhYRGc0LWl0UFExTDI5UkpfVDFiaVZoV01lbndfek1qYXplZTZaQ2tNME5RN0tjajY3Qld5RmlXQUN3RGRGaWdLYnB0U3h0WFlzVEc5QjYwb0NZNHpXMTNnSzYycnVSQXhWaHhHZ2ZxUG85TjJNTFZiNDR2MGJIT3RGUklQTVVoRnZDU29SYlhzQW95YVdST1dBaTNsV2w0WlJRREZwa0YwcS1HdlpzeHlsb29QMkZfTWFWc0EtcG10VW9vako1eUhZVkk5VENMZUlxSk5SNFEsLA,,&sign=f3abe23acb45eb4ef57c1f246f332ef4&keyno=0&b64e=2&l10n=ru
[4] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/chverc-stagoddzya