Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка краіны, з 1 ліпеня 2020 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 8 % да 7,75 % гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 9 % да 8,75 % гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 7 % да 6,75 % гадавых.
Адпаведныя рашэнні прынятыя 22 чэрвеня праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.
Па выніках пасяджэння праўленнем зроблены заявы. Інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася. У маі прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 % пры 5,4 % у красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 3,9 % (4,5 % у красавіку гэтага года).
У гэтых умовах Нацыянальны банк Беларусі таксама працягнуў змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі. «Падтрыманне ўмерана мяккіх манетарных умоў дазваляе захаваць прымальны ўзровень цэнавай і фінансавай стабільнасці», — тлумачыць свае дзеянні кіраўніцтва Нацыянальнага банка краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank