Хутка будзе здадзена ў эксплуатацыю дарожная развязка, якая злучыць праезныя ўчасткi мiнскiх вулiц Талстога i Маскоўскай.
Над упарадкаваннем тратуараў i ўкладкай плiткi шчыруюць будаўнiкi спецыялiзаванага будаўнiчага ўпраўлення № 3. На фота майстар Васiль ГЛЕБАЎ, якi працуе на гэтым прадпрыемстве дзевяць гадоў, вызначае вышынныя меткi, каб плоскасць тратуарнай плiткi адпавядала праекту i была роўная i прыгожая.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya