Маладзёжны праект БРСМ «#Разам з бацькамі» падтрымалі краснапольскія дэпутаты, грамадская арганізацыя «Белая Русь», прадпрыемства «Жылкамгас» і шматдзетныя сем'і дамоў №№ 22 А і 22 Б па вуліцы Ціміразева. Наводзіўся парадак на прыдамавых тэрыторыях і на дзіцячай пляцоўцы.
— Гэтая пляцоўка выбрана невыпадкова, — адзначыла старшыня Краснапольскага Савета дэпутатаў Анжаліка Гоман. — Агульная колькасць дзяцей, якія тут пражываюць, самая вялікая ў райцэнтры. Першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Марыя Шайтура разам з нашым дэпутатам райсавета па Ціміразеўскай акрузе № 2 Наталляй Герашчанкай правялі папярэднюю інфармацыйную работу сярод насельніцтва. Радуе, што так шмат сем'яў адгукнулася на наш заклік. Такія мерапрыемствы яднаюць пакаленні, выхоўваюць у падлетках любоў да сваёй радзімы.
Удзельнікі акцыі фарбавалі лаўкі і дзіцячыя арэлі, наводзілі парадак з пясочніцамі і скрынямі, бялілі бардзюры. Арганізацыя «Белая Русь» забяспечыла ахвотных фарбамі і мелам, а «Жылкамгас» устанавіў для дзяцей новую пясочніцу. Літаральна за гадзіну дзіцячая пляцоўка зайграла новымі фарбамі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота дадзена рэдакцыяй раённай газеты «Чырвоны сцяг»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/krasnapolle-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/brsm