Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі адзначылі станоўчую дынаміку рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў.
У тэлефоннай размове прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін абмеркавалі графік найбліжэйшых двухбаковых сустрэч, а таксама планаваных мерапрыемстваў у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
Кіраўнікі ўрадаў адзначылі станоўчую дынаміку рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў, у тым ліку па змяненні ўмоў расійскага крэдыту на ўзвядзенне БелАЭС. Усе неабходныя рашэнні прынятыя і ў цяперашні час завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.
Падчас гутаркі прэм'ер-міністры абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адпаведныя даручэнні па актывізацыі ўзаемадзеяння будуць дадзены ведамствам дзвюх краін.
Раман Галоўчанка падзякаваў свайму расійскаму калегу за віншаванне з нагоды прызначэння яго на пасаду прэм'ера. Размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mishuscin