Праводзіцца ва Унутранай Манголіі.
Маштабныя рэстаўрацыйныя работы запушчаны для выратавання напаўразбуранага 2000-гадовага фрагмента Вялікай сцены Сяашэтай, размешчанага ў горадзе Баянур аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая. Пра гэта заявілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У адпаведнасці з праектам рэканструкцыі, завяршыць якую плануецца да 2021 года, будзе адрэстаўраваны 5-кіламетровы адрэзак Вялікай сцены, які адносіцца да перыяду праўлення дынастыі Цынь (221-207 гг. да н.э.).
Участак Сяашэтай, агульная працягласць якога складае каля 240 км, з’яўляецца адной з важных частак Вялікай сцены, якія захаваліся з часоў дынастыі Цынь. Праз кожныя 0,5-1,5 кіламетра ўздоўж сцены размешчаны сігнальныя вежы.
Гэты старажытны фрагмент быў пабудаваны па загадзе першага імператара цыньскай дынастыі Цыньшыхуана ў якасці фартыфікацыйнага збудавання для абароны ад нашэсця паўночных плямёнаў. Вялікая кітайская сцяна, якая з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, складаецца з многіх узаемазвязаных фрагментаў. Узрост некаторых з іх перавышае 2000 гадоў.
Летась Міністэрства культуры і турызму і Дзяржаўнае ўпраўленне па справах культурнай спадчыны КНР сумесна вылучылі комплексны план стварэння доўгатэрміновага механізму аховы і выкарыстання Вялікай сцены.
Прэв’ю: theartnewspaper.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya