Пасол Беларусі ў Расіі прагназуе, што мяжа паміж Беларуссю і Расіяй, закрытая расійскім бокам у сакавіку з-за пандэміі COVID-19, будзе зноў адкрыта ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Пра гэта дыпламат сказаў [1] сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.
«Аналізуючы сітуацыю кожны дзень, суадносіны колькасці хворых і ачунялых, бачу выдатную дынаміку непасрэдна па Маскве, дзе тых, хто захварэў у суткі 600-700 чалавек, а ачунялых — 2-3 тыс., — адзначыў Уладзімір Сямашка. — І па Расіі колькасць выздаравелых штосутачна больш, чым тых, хто захварэў. Па Беларусі такая ж сітуацыя. Мяркую, што мяжа дзесьці да канца ліпеня — пачатку жніўня павінна быць адкрыта».
Пасол адзначыў, што расійскі бок ужо ўвёў некаторыя паслабленні па перасячэнні мяжы. Ён нагадаў, што з самага пачатку для бесперабойнага забеспячэння таварамі першай неабходнасці не ўводзілася забарона на перасячэнне мяжы паміж Беларуссю і Расіяй для грузавога транспарту. А нядаўна ўрад Расіі прыняў распараджэнне, якое дазваляе перамяшчацца праз беларуска-расійскую мяжу вахтавікам. У прыватнасці, паводле слоў пасла, гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся спецыялісты прадпрыемства «Беларуснафта».
«І наадварот, на будаўніцтве БелАЭС ідзе пастаянная ратацыя кадраў, і мы знаходзім спосабы для таго, каб яны праходзілі каранцін і траплялі на станцыю», — паведаміў Уладзімір Сямашка.
Ён дадаў, што да гэтага часу пасольства вымушана займацца перапраўкай ў Беларусь грамадзян, якія прыбываюць у расійскія аэрапорты з трэціх краін вывазнымі рэйсамі. Гэтых грамадзян беларуская дыпмісія на ўласных аўтамабілях дастаўляе з маскоўскіх аэрапортаў да расійска-беларускай мяжы. У прыватнасці, сёння дыпмісія аказвае дапамогу ў дастаўцы на радзіму васьмі беларускім грамадзянам.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/semashko-prognoziruet-otkrytie-rossiej-granitsy-s-belarusjju-v-kontse-ijulja-nachale-avgusta-396649-2020/?utm_source=belta&utm_medium=news&utm_campaign=accent
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha