У Пінскім раёне сёння патануў 12-гадовы хлопчык, паведамілі БЕЛТА [1] ў Брэсцкім абласным савеце ТРВАД.
Трагедыя адбылася каля 14.00 на закінутай сажалцы каля вёскі Ганькавічы. Гэта месца рашэннем Пінскага райвыканкама забаронена для купання. Двое хлопчыкаў - стрыечныя браты 2008 года нараджэння - знаходзіліся там без дарослых. Дзеці купаліся, выкарыстоўваючы прыстасаванне з пустых пластыкавых бутэлек. Адзін з братоў, жыхар аграгарадка Охава, саслізнуў з самаробнага плыта ў ваду. Хлопчык не ўмеў плаваць і пачаў тануць. Яго брат пачаў клікаць на дапамогу. Крыкі чула жанчына, якая знаходзілася непадалёк, і выклікала выратавальнікаў.
Да месца здарэння аператыўна прыбылі супрацоўнікі МНС і ТРВАД. Але выратаваць хлопчыка не ўдалося - яго паднялі з двухметровай глыбіні за 5 м ад берага.
Прэв’ю: pinterest.de
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-pinskom-rajone-utonul-12-letnij-malchik-396652-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne