У абласным цэнтры маштабнае свята пройдзе на пляцоўцы культурна-гістарычнага комплексу «Залатое Кальцо горада Віцебска «Дзвіна».
Як паведамілі ў віцебскім абласным камітэце БРСМ, тут гасцей свята чакае насычаная праграма: гульня «Угадай варэнне», экскурсія па этнадоміку, фотасушка ўдзельнікаў конкурсу «сэлфі&фота з вышыванкаа», конкурс на лепшую вышыванку сярод гасцей мерапрыемства і творчая эстафета «Беларусь — Крынiца натхнення», дзе выступяць калектывы і маладыя выканаўцы Віцебска. Таксама ўсе ахвотныя змогуць прыняць удзел у майстар-класе «Кожны ў душы мастак» па роспісу на талерках і ў акцыі «Створым рушнiк раЗАм», дзе вопытныя майстры раскажуць, як рабілі ручнікі нашы продкі і дадуць магчымасць стварыць свой ручнік у тэхніцы «набіванка» (2 ліпеня, пачатак у 16:00).
У Віцебскім раёне Дзень вышыванкі пройдзе ў аграгарадку Акцябрскім (пляцоўка каля краязнаўчага музея Віцебскага раёна). Пачнецца свята з шэсця «Фэст рамесных дынастый», на галоўнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстае адкрыццё і прэзентацыя парка рамесных тэхналогій «Флор-дэкор», таксама ўсе змогуць змогуць прыняць удзел у турніры «Прыдзвінскія забаўнікі» і квэсце «10 цудаў Прыдзвiння» (пачатак у 10:00).
Святкаванне Дня вышыванкі праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны з 29 чэрвеня па 2 ліпеня, у рамках якога арганізуюцца працоўныя і дабрачынныя акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі», віншаванне маладых пар і нованароджаных, велапрабег #ровар_by, адкрытыя дыялогі «Моладзь Беларусі: учора, сёння, заўтра», адкрыццё тэматычных фотазон.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vyshyvanki