Адкрыццё Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату, якое адбылося [1] сёння, з'яўляецца знакавай падзеяй не толькі для расіян, але і для беларусаў. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, піша [2] БЕЛТА.
Дыпламат нагадаў, што паводле апошніх дадзеных у баях пада Ржэвам агульныя страты савецкіх войскаў склалі да 1 млн 400 тыс. чалавек. «Сярод іх было шмат і беларусаў, — адзначыў Уладзімір Сямашка. — Бо многія беларусы адступалі разам з войскамі Чырвонай арміі, разам разбілі немцаў пад Масквой, удзельнічалі ў баях пада Ржэвам, дзе са студзеня 1942 па сакавік 1943 года праводзіліся і абарончыя, і наступальныя аперацыі, каб стрымліваць фашыстаў, з аднаго боку, ад новага наступу на Маскву, а з другога — адцягваць іх сілы і сродкі ад паўднёвага напрамку. Беларусы ўдзельнічалі ва ўсіх аперацыях і на ўсіх франтах».
Пасол Беларусі ў Расіі падкрэсліў, што ідэя ўзвесці мемарыял пада Ржэвам шмат у чым была сумеснай. «Мы ўдзельнічалі ў яе рэалізацыі фінансава праз сродкі, якія выдзелены ў рамках Саюзнай дзяржавы», — заўважыў ён.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200630/1593517625-lukashenka-belarus-i-rasiya-adzinyya-u-imknenni-abaranic-praudu-ab-vyalikay
[2] https://www.belta.by/society/view/semashko-otkrytie-rzhevskogo-memoriala-znakovoe-sobytie-i-dlja-belorusov-396790-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[4] https://zviazda.by/be/tags/rzheu
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna
[6] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[8] https://zviazda.by/be/tags/narod
[9] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi