У перадсвяточны дзень 2 лiпеня ў натарыяльных бюро i канторах Беларусi натарыусы пракансультуюць усiх ахвотных па пытаннях, якiя звязаны са здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння. Адказ на свой запыт можна атрымаць таксама па тэлефоне цi з дапамогай месенджараў.
Цягам дня грамадзяне, якiя звернуцца да натарыусаў, змогуць даведацца, напрыклад, як аформiць спадчыну, скласцi завяшчанне, шлюбны дагавор, дакумент на адчужэнне маёмасцi i здзяйсненне выканаўчых надпiсаў.
Патэлефанаваўшы ў натарыяльнае бюро цi кантору, можна ўзгаднiць найбольш зручны фармат кансультацыi, у тым лiку праз вiдэасувязь. Час работы бюро i кантор спецыялiсты раяць удакладняць на сайце [3] беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсцi натарыуса».
Iрына СIДАРОК
Прэв’ю: myrealtor.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://belnotary.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/nataryus