Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін у рамках удзелу ў цырымоніі адкрыцця [1] Ржэўскага мемарыяльнага комплексу. Пра гэта паведаміла [2] ТАСС прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант у аўторак па выніках паездкі прэзідэнта ў Расію.
«Улічваючы сітуацыю, прэзідэнты ў рабочым парадку абмеркавалі ўсе пытанні, якія трэба было закрануць», — сказала Эйсмант.
Прэзідэнты дзвюх краін пабывалі на адкрыцці Ржэўскага мемарыяльнага комплексу. Выступіўшы на цырымоніі адкрыцця манумента, Пуцін і Лукашэнка ўзялі ўдзел у акцыі «Сад памяці». Лідары Расіі і Беларусі таксама наведалі Музей Перамогі.
Прэв’ю: Прэс-служба прэзідэнта Расіі
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200630/1593517625-lukashenka-belarus-i-rasiya-adzinyya-u-imknenni-abaranic-praudu-ab-vyalikay
[2] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8855709
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[4] https://zviazda.by/be/tags/peramovy