Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы плануюць прайсці 34,8 тыс. абітурыентаў, паведаміў [1] БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Тэсціраванне адбудзецца сёння і заўтра, каб у цяперашніх эпідумовах паменшыць колькасць людзей і забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне. Пры гэтым абітурыентам неабходна прыходзіць на ЦТ строга ў той дзень, на які яны рэгістраваліся.
Незалежна ад таго, у які з дзён абітурыенты будуць здаваць ЦТ па матэматыцы, для іх створаны роўныя ўмовы, каб прадэманстраваць свае веды. «Будуць тэсты рознай выбаркі, але адназначныя па складанасці», — падкрэсліў Юрый Міксюк.
Традыцыйна ЦТ пачнецца ў 11.00.
Прэв’ю: intex-press.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tst-po-matematike-planirujut-projti-348-tys-abiturientov-396863-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/matematyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne