Беларусь не здымае з парадку дня пытанне кампенсацыі страт беларускага бюджэту ад падатковага манеўру, які праводзіцца ў расійскай нафтавай галіне. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, перадае [1] БЕЛТА.
«Мы не здымаем з парадку дня кампенсацыю выдаткаў ад падатковага манеўру, таму што гэта балюча б’е па нашай эканоміцы», — сказаў Уладзімір Сямашка.
Ён адзначыў, што беларускі бок лічыць падатковы манеўр у нафтавай галіне ў Расіі сур’ёзным парушэннем як двухбаковых, так і падпісаных у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза пагадненняў, якія не дапускаюць ўвядзення ўнутраных пошлін або ажыццяўлення падобных гэтаму дзеянняў.
Дыпламат таксама паведаміў, што ў цяперашні час практычна ўзгоднены пратакол паміж міністэрствамі фінансаў Беларусі і Расіі аб міжбюджэтнай кампенсацыі сум прэміі, якая выплачваецца беларускім бокам расійскім нафтавым кампаніям. Раней беларускаму боку ўдалося дамовіцца з расійскімі кампаніямі аб зніжэнні памеру гэтай прэміі з ранейшых 11,7 $ да 4,7 $ за тону нафты.
Прэв’ю: dw.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/semashko-belarus-ne-snimaet-s-povestki-dnja-vopros-kompensatsii-poter-ot-nalogovogo-manevra-v-rf-396923-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka