Удзень 30 чэрвеня 5-гадовая дзяўчынка знаходзілася па месцы жыхарства з бацькамі, братам і сястрой. Яна паднялася на мансардны паверх у дзіцячы пакой, у якім было ачынена акно, паведамляе [1] Следчы камітэт.
Бацькі, якія знаходзіліся ўнізе з сынам, пачулі крык дачкі, а затым знайшлі яе на зямлі пад акном.
У выніку падзення з вышыні каля 4,5 метраў дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні. У цяперашні час дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы. Пагрозы жыццю няма.
Няшчасны выпадак здарыўся ў дзень нараджэння дзяўчынкі.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прызначаная-судова медыцынская экспертыза.
Фота: СК
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/nyashchasny-vypadak