Дарагiя суайчыннiкi!
Вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.
Для кожнага беларуса гэтае свята напоўнена асаблiвым сэнсам. Наша больш чым 1000-гадовая гiсторыя — пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасцi i самавызначэнне. I нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублiкi Беларусь нам пастаянна даводзiцца адстойваць права на самастойны шлях развiцця.
Сiмвалiчна, што галоўнае свята краiны — яшчэ i дзень вызвалення беларускай сталiцы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Вялiкая Перамога выратавала нас ад знiшчэння. Мы свята шануем подзвiг пакалення пераможцаў, якiя адолелi грознага ворага i ўзнялi краiну з руiн.
Сёння Рэспублiка Беларусь — незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянiн можа дасягнуць любых вышыняў у прафесii, творчасцi, спорце, грамадскiм i сямейным жыццi.
Мы i надалей будзем умацоўваць наш суверэнiтэт i будаваць будучыню краiны на прынцыпах справядлiвасцi, раўнапраўя i клопату аб людзях.
Жадаю вам, паважаныя сябры, здароўя, дабрабыту i мiрнага неба над галавой.
Са святам!
З Днём Рэспублiкi!
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Прэв’ю Анатоля Клешчука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci