У Генеральную пракуратуру паступілі шматлікія электронныя звароты грамадзян з нагоды дзеянняў праваахоўных органаў у дачыненні да Бабарыкі В.Д., які з'яўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу, гаворыцца [1] на сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі.
«Інфармуем, што законнасць яго затрымання праверана пракуратурай, а таксама пацверджана пастановай суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 24 чэрвеня 2020 года.
Згодна з арт. 138 КПК Рэспублікі Беларусь, дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць быць абскарджаны як удзельнікамі крымінальнага працэсу, так і іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя рашэнні і дзеянні, якія праводзяцца, закранаюць іх інтарэсы.
Пры гэтым накіроўванне заяў пры дапамозе электроннай пошты крымінальна-працэсуальным законам не прадугледжана — хадайніцтва і скаргі падаюцца ў вуснай ці пісьмовай форме.
Паведамляем тым, хто звярнуўся ў Генеральную пракуратуру па пазначанай тэме, што абскарджанне дзеянняў і рашэнняў асобамі, якія не надзеленыя адпаведным правам, цягне за сабой пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці».
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://prokuratura.gov.by/ru/info/novosti/nadzor-za-ispolneniem-zakonodatelstva/v-inykh-sferakh/o-postupivshikh-v-generalnuyu-prokuraturu-elektronnykh-obrashcheniyakh-grazhdan/
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-babaryka
[3] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura