Папраўкі да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі на агульнарасійскім галасаванні падтрымалі 77,92% прагаласаваўшых, вынікае з дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) РФ па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў, піша [1] ТАСС.
Паводле дадзеных, апублікаваных на экране ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, супраць паправак да канстытуцыі выступілі 21,27% прагаласаваўшых.
Агульная яўка, па апошніх дадзеных, склала 65%.
Агульнарасійскае галасаванне наконт паправак да Канстытуцыі РФ завяршылася на ўсёй тэрыторыі Расіі ў 21.00 па маскоўскім часе ў сераду. Асноўны дзень галасавання — 1 ліпеня, аднак расіяне маглі прагаласаваць і ў перыяд з 25 па 30 чэрвеня. Гэта было зроблена для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Падлік галасоў ажыццяўляецца па ўсіх сямі днях галасавання. Згодна з законам, каб папраўкі ўступілі ў сілу, іх павінны падтрымаць больш за палавіну ад прыняўшых удзел у агульнарасійскім галасаванні, пры гэтым парог яўкі не ўстаноўлены.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/8866787?following_ch=5729&utm_source=tass&utm_medium=push&utm_campaign=push_all
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/paprauki
[5] https://zviazda.by/be/tags/galasavanne