Сёння каля 10 гадзін раніцы на 81-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна пасажырскі мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся са спадарожным грузавіком МАЗ. У выніку аварыі пацярпелі сем пасажыраў мікрааўтобуса, усе яны дастаўлены ў бальніцу. Пра гэта паведамляе МУС [1].
Вадзіцель маршруткі, меркавана, заснуў за рулём.
Зараз на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны здарэння.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz