Сем чалавек падалі дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты, паведамілі [1] на сайце ЦВК.
У паведамленні гаворыцца, што ў Цэнтрвыбаркам пададзены дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай, Аляксандра Лукашэнкі, Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачня.
Раней ЦВК апублікаваў звесткі пра колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты: у Віктара Бабарыкі іх 165 744, у Андрэя Дзмітрыева — 106 841, у Ганны Канапацкай — 146 588, Аляксандра Лукашэнкі — 1 939 572, Святланы Ціханоўскай — 104 757, Валерыя Цапкалы — 75 249, Сяргея Чэрачня — 143 109.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://www.rec.gov.by/ru/novosti/02-07-2020-podacha-dokumentov-dlya-registracii-v-kachestve-kandidata-v-prezidenty
[2] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020