Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў сувязі з ухваленнем [1] на агульнарасійскім галасаванні прапанаваных ім паправак у Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА [2].
«Гэта стала чарговым пацвярджэннем высокага даверу і падтрымкі грамадзянамі вашай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сваімі галасамі расіяне выказалі салідарнасць з сучасным курсам на далейшае ўмацаванне суверэнітэту і развіццё Расіі як сацыяльнай дзяржавы, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў і гістарычнай праўды. «Вынікі рэферэндуму пераканаўча сведчаць аб прызнанні вашых заслуг і здольнасці кансалідаваць нацыю ў такі няпросты і адказны перыяд», — падкрэсліў Прэзідэнт
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што і ў далейшым Беларусь і Расія будуць з’яўляцца стратэгічнымі саюзнікамі, што сталі на шлях ўзаемадзеянне па многіх напрамках у інтарэсах двух брацкіх народаў.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200702/1593672374-paprauki-da-kanstytucyi-rf-padtrymali-7793-rasiyan-paslya-apracouki-999
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-putina-v-svjazi-s-odobreniem-popravok-v-konstitutsiju-rf-397182-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya