Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп ў пятніцу, 3 ліпеня, прадставіў прэзідэнту адстаўку свайго ўрада. Адстаўка была прынята, паведамілі RFI [1] ў Елісейскім палацы.
Урад, які сышоў у адстаўку, працягне займацца бягучымі справамі да прызначэння новага ўрада. Чакаецца, што гэта адбудзецца да серады, 8 ліпеня.
Адзначаецца, што Эдуар Філіп зноў зможа заняць пасаду прэм'ера. У адміністрацыі прэзідэнта Францыі пакуль не выказваліся на гэты конт.
Спасылкі
[1] http://www.rfi.fr/ru/%D1%84%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D0%B8%D1%8F/20200703-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE-%D1%84%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D0%B8%D0%B8-%D1%83%D1%88%D0%BB%D0%BE-%D0%B2-%D0%BE%D1%82%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D1%83
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya