Настаўнік гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч прызнаны лепшым трэнерам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені. Такі вынік традыцыйнага галасавання журналістаў вядучых беларускіх СМІ, які праводзіцца асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе [1] БЕЛТА.
У першы летні месяц падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі чатыры вікторыі ў чатырох праведзеных матчах, забіўшы сем мячоў і прапусціўшы толькі адзін. Пачынаючы з 21 траўня футбалісты «Нёмана» выйгралі ўсе сем праведзеных паядынкаў і, набраўшы 29 балаў, падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы. У лідара барысаўскага БАТЭ ўсяго на адзін бал больш.
У маі найлепшым трэнерам быў названы настаўнік БАТЭ Кірыл Альшэўскі.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/igor-kovalevich-priznan-luchshim-trenerom-futbolnogo-chempionata-belarusi-v-ijune-397341-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/trener
[4] https://zviazda.by/be/tags/fk