Да плюс 30 градусаў чакаецца ў Беларусі 6 ліпеня, паведамілі [1] БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў цяпла, днём — ад 24 да 30 градусаў вышэй за нуль.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/do-30s-ozhidaetsja-v-belarusi-6-ijulja-397348-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-u-belarusi-0