Беларускія шашысты абыгралі ў чацвёртым туры анлайн-турніру Кубка нацый каманды Ізраіля і Латвіі. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD), паведамілі [1] БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шашак.
У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф. У першых двух турах беларусы абыгралі каманды Эстоніі і Сенегала, але ў трэцім саступілі зборнай Кот-д'Івуара. У чацвёртым туры беларусы апынуліся мацнейшымі за Ізраіль — 6:2. Пасля чатырох тураў наша каманда набрала 6 ачкоў і знаходзіцца на пятым месцы. Сёння беларусы згуляюць з Кубай.
У жаночых спаборніцтвах бяруць удзел 11 каманд. Яны гуляюць па кругавой сістэме, шэсць найлепшых выйдуць у плэй-оф. У першым туры беларуская каманда абыграла зборную Нідэрландаў. Другі раўнд жаночая зборная Беларусі прапусціла з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў, у трэцім згуляла ўнічыю са спартсменкамі з Украіны. У чацвёртым туры беларуская каманда перамагла Латвію — 6:2. Пасля чатырох раўндаў наша каманда з 5 ачкамі займае шостае месца. Сёння беларускія спартсменкі паспрабуюць абгуляць саперніц з Расіі.
Нядаўна праводзіліся матчавыя паядынкі, якія сталі этапам падрыхтоўкі да Кубка нацый. Беларускія шашысты саступілі камандзе Нідэрландаў з агульным лікам 21:27 і атрымалі перамогу над зборнай Украіны — 25:23.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-shashisty-obygrali-komandy-izrailja-i-latvii-v-chetvertom-ture-kubka-natsij-397354-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shashki
[3] https://zviazda.by/be/tags/spabornictva
[4] https://zviazda.by/be/tags/liga-nacyy