Як паведаміў міністр транспарту Лі Сяопін, да канца 2020 года агульная даўжыня чыгункі ў Кітаі дасягне 146 тысяч кіламетраў, ахопліваючы прыкладна 99% гарадоў з насельніцтвам вышэй за 200 тысяч чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Даўжыня высакахуткаснай чыгункі (уключаючы міжгароднюю) складае каля 39 тысяч кіламетраў (найвышэйшы паказчык у свеце). Агульны прабег аўтамабільных дарог складзе каля 5,1 мільёна кіламетраў, з іх хуткасныя шашы — каля 155 000 кіламетраў, злучаючы больш 99,8% гарадоў з насельніцтвам вышэй за 200 тысяч чалавек.
Па рэках унутры Кітая шлях складзе каля 127 000 кіламетраў, з якіх прабег на высокім узроўні перавышае 16 500 кіламетраў. У краіне будзе 2 530 прычалаў для партоў аб’ёмам 10 000 тон і 243 аэрапорта для грамадзянскіх перавозак.
Прэв’ю: eadaily.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya