Шэраг супермаркетаў у Вялікабрытаніі адмовіўся ад продажу какосавай вады і малака з-за таго, што малпаў на фермах у Тайландзе прымушаюць збіраць какосы, перадае [1] інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на ВВС News.
«Як этычныя прадстаўнікі рознічнага гандлю мы не падтрымліваем выкарыстанне малпавай працы для атрымання інгрэдыентаў прадуктаў», — паведамляецца ў заяве кааператыва.
Так яны адрэагавалі на расследаванне, апублікаванае на сайце арганізацыі PETA Asia, аўтары якога высветлілі, што ў Тайландзе адлоўліваюць малпаў і навучаюць збіраць да тысячы какосаў у дзень. Сябры арганізацыі выявілі некалькі ферм з падобнай схемай працы. Какосы экспартавалі па ўсім свеце.
Жывёл навучалі не толькі збіраць садавіну, а таксама ездзіць на роварах або гуляць у баскетбол для забавы турыстаў. Таксама пры расследаванні высветлілася, што малпы на фермах былі прыкаваныя наручнікамі да старых покрывак або зачыненыя ў цесных клетках.
Прэв’ю: PETA Asia
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ru/show/britanskie-supermarkety-otkazalis-prodavat-kokosy-sobrannye-obezjanami/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malpy
[3] https://zviazda.by/be/tags/prymus
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya