У Драгічынскім раёне ад удару токам загінуў малады мужчына, паведаміў [1] БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Няшчасны выпадак адбыўся 2 ліпеня прыкладна а 20.00 у аграгарадку Вулька. Вясковец 1989 года нараджэння займаўся рамонтам у сваім доме. У прыватнасці, замешваў будаўнічы раствор пры дапамозе электрадрылі. Як мяркуецца, вада з раствора патрапіла на пашкоджаны кабель прылады. Ад удару токам мужчына памёр.
Праводзіцца праверка. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
У загінулага засталіся чацвёра дзяцей.
Прэв’ю: shliah.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/muzhchina-pogib-ot-udara-tokom-v-drogichinskom-rajone-397414-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/tok
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginuly