Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Гісторыя сучаснага Казахстана, яго дасягненні і міжнародны аўтарытэт непарыўна звязаны з вашым імем. Пад вашым прафесійным кіраўніцтвам казахстанскі народ прайшоў сапраўды вялікі шлях, стварыўшы краіну, якая дэманструе ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць вялікі асабісты ўклад першага Прэзідэнта Казахстана ў пабудову шматпланавых двухбаковых адносін, заснаваных на гістарычнай дружбе беларусаў і казахаў, узаемнай павазе, даверы і падтрымцы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву моцнага здароўя і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця ў асяроддзі любячай сям’і і верных сяброў.
Прэв’ю: архіў БелТА
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-pervomu-prezidentu-kazaxstana-nursultanu-nazarbaevu-23968/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu