Беларусь і Расія выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе (ДАН). Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве бакоў, тэкст якой размешчаны [1] на сайце беларускага МЗС.
У заяве падкрэсліваецца, што гэты крок здольны нанесці сур’ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі.
«Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, якія складаюць групу дзяржаў-удзельніц у рамках ДАН, гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі бакамі інтарэсаў і заклапочанасцей адзін аднаго. Пры вызначэнні і рэалізацыі нашай далейшай лініі ў дачыненні да ДАН мы будзем цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў бяспекі Беларусі і Расіі», — адзначаецца ў дакуменце.
У МЗС таксама распавялі, што сёння па ініцыятыве краін-дэпазітарыяў Дамовы па адкрытым небе (Венгрыі і Канады) у фармаце відэасувязі адбудзецца канферэнцыя дзяржаў — удзельніц дагавора, на якім будуць разгледжаны наступствы выхаду з гэтага дакумента ЗША. У мерапрыемстве прымуць удзел усе дзяржавы — удзельнікі названага шматбаковага механізму. У сувязі з правядзеннем канферэнцыі дэлегацыі Беларусі і Расіі распаўсюдзілі згаданую вышэй сумесную заяву.
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/d72b01e2e2303640.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/damova-ab-adkrytym-nebe