У Віцебску ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 8 ліпеня адкрыюць выставу «Музей праса», паведамілі БЕЛТА [1] ва ўстанове.
Гасцям пакажуць больш за 150 эксклюзіўных прасаў. Гэта суцэльналітыя, прасы на вуглях, на спірце, на пары і газе, а таксама электрычныя. «Выстава дапаможа не толькі пашырыць кругагляд, але і зірнуць на такі побытавы прадмет, як прас, з іншага боку», — адзначылі ў музеі.
Выстава будзе працаваць па 1 лістапада.
«Музей праса» — сумесны выставачны праект УП «Мінгардаведка» і Музея гісторыі прыватнага калекцыянавання. Калекцыя мінскага музея ўпершыню экспануецца ў абласным цэнтры.
Прэв’ю: tripadvisor.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/bolee-150-utjugov-raznyh-let-predstavjat-na-vystavke-v-vitebske-397527-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava