zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Парыжскі марафон перанесены на лістапад

  • 07.07.2020 18:04

Арганізатары Парыжскага марафону прынялі рашэнне з-за сітуацыі з каранавірусам перанесці спаборніцтвы на 15 лістапада, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт спаборніцтваў.


Першапачаткова старт павінен быў адбыцца 5 красавіка. Потым арганізатары адклалі яго на 18 кастрычніка, і вось сталі вядомы новыя тэрміны правядзення прэстыжнага марафону.

«Каб мець магчымасць правесці Парыжскі марафон у найлепшых умовах, пасля кансультацый з мэрыяй і прэфектурай паліцыі Парыжа мы вырашылі перанесці дату мерапрыемства. Новая дата Парыжскага марафону — 15 лістапада 2020 года. Зразумела, мы будзем улічваць сітуацыю і няўхільна выконваць указанні органаў аховы здароўя і дзяржаўных службаў», — паведамілі арганізатары спаборніцтваў.

Раней з-за каранавіруса былі адменены Нью-Ёркскі, Бостанскі, Дублінскі, Берлінскі і Рымскі марафоны.

Парыжскі міжнародны марафон — штогадовы старт, які праводзіцца ў сталіцы Францыі. У адпаведнасці з рэйтынгам Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (World Athletics) марафон мае залаты статус.

Прэв’ю: letsportpeople.com
Тэгі:
  • Парыж [2]
  • Парыжскі марафон [3]
  • легкая атлетыка [4]
  • бег [5]
  • Спорт [6]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/paryzhski-marafon-peraneseny-na-listapad-89211-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/paryzh
[3] https://zviazda.by/be/tags/paryzhski-marafon
[4] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/beg
[6] https://zviazda.by/be/tags/sport