zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Дзяржпраграма інавацыйнага развіцця дапоўненая праектамі па стварэнні новых вытворчасцей

  • 07.07.2020 19:05

Зацверджаны дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016 — 2020 гады. Адпаведны Указ № 254 ад 7 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.


Дакументам прадугледжваецца карэкціроўка пераліку праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. У яго ўключаюцца 8 праектаў, накіраваных на стварэнне вытворчасцей новага пакалення аўтамабільных кампанентаў, керамічных вырабаў, сучасных тэхналогій у лёгкай і харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўцы, а таксама будаўніцтва корпуса для стварэння цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі па аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі пры лячэнні сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Сцвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне праектаў у галіне машынабудавання, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі.

Прыняцце Указа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дазволіць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей і выканання праектаў сацыяльнай накіраванасці.

Прэв’ю: regnum.ru
Тэгі:
  • указ [2]
  • Аляксандр Лукашэнка [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/kommentarij-k-ukazu-254-ot-7-ijulja-2020-g-23989/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka