Палажэнне аб вяртанні грамадзянам расходаў на электразабеспячэнне жылфонду зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2020 года №403, якое афіцыйна апублікавана [1] сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гаворка ідзе аб кампенсацыі грамадзянам часткі расходаў на працы па электразабеспячэння для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
Расходы пакрываюцца грамадзянам, якія ўключаны раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску ў спісы на кампенсацыю.
Сумы кампенсацыі разлічваюцца раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску і пералічваюцца на банкаўскі рахунак грамадзяніна на працягу 5 дзён з дня прыняцця адпаведнага рашэння.
Мясцовыя ўлады будуць весці рэестр грамадзян, якім пакрыты выдаткі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22000403&p1=1&p5=0
[2] https://zviazda.by/be/tags/kampensacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rashody
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-pravavy-internet-partal