Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін правёў перамовы з Міністэрствам сельскай гаспадаркі Расіі і Рассельгаснаглядам, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
Па выніках перамоў было прынята рашэнне аб адмене з 9 ліпеня 2020 года часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію блокавага мяса ялавічыны ТАА «Акдзімал», Пастаўскага, Магілёўскага, Бярозаўскага, Слуцкага, Бабруйскага, Ашмянскага мясакамбінатаў з наступнай магчымасцю зняцця абмежаванняў на пастаўкі астуджанага мяса (тушы, паўтушы).
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/rossija-snimaet-ogranichenija-na-postavki-blochnogo-mjasa-govjadiny-s-7-belorusskih-predprijatij-397761-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya