Агульную колькасць фільмаў афіцыйнай праграмы 77-га Венецыянскага кінафестывалю скароцяць, а паказы карцін асноўнага конкурсу і конкурсу «Гарызонты» (як і па-за конкурсам) пройдуць з улікам усіх засцярог па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруса. Пра гэта паведаміла дырэкцыя міжнароднага кінафестывалю, які павінен прайсці з 2 па 12 верасня, інфармуе ТАСС [1].
Поўную праграму фестывалю апублікуюць 28 ліпеня. Тады ж абвесцяць дэталі правядзення агляду ва ўмовах пандэміі. Венецыянскі кінафестываль - адзіны з найбуйнейшых форумаў, які не адмяняўся, і яго дырэкцыя не пераносіла тэрміны правядзення.
Прэв’ю: tvkultura.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/8905433
[2] https://zviazda.by/be/tags/venecyyanski-kinafestyval