Дзень электратранспарту пройдзе 15 ліпеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
На тэрыторыі парку будзе працаваць дэманстрацыйная пляцоўка, дзе можна будзе азнаёміцца з апошнімі навінкамі электратранспарту.
«Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю электратранспарту як перспектыўнага і экалагічна чыстага. Запуск БелАЭС створыць новыя магчымасці для развіцця галіны», - адзначылі ў прэс-службе.
Арганізатарамі выступаюць Міністэрства энергетыкі Беларусі і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».
Превью: bkm.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/den-elektrotransporta-projdet-15-ijulja-v-industrialnom-parke-velikij-kamen-397669-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart