Губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі 9 ліпеня па падазрэнні ў арганізацыі забойства і арганізацыі замаху на забойства. СК РФ распачаў супраць яго крымінальную справу, паведамляе ТАСС [1].
Па дадзеных СК, Фургал затрыманы ў сувязі з расследаваннем шматэпізоднай справы ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групоўкі, якая мае дачыненне да здзяйснення шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў супраць бізнесменаў у 2004-2005 гадах у Хабараўскам краі і Амурскай вобласці.
ТАСС паведамляе, што кіраўнік Хабараўскага краю падазраецца як мінімум у двух эпізодах арганізацыі забойстваў і аднаго замаху на забойства.
Фургал быў затрыманы сілавікамі ля свайго дома, ён не паспеў прызначыць часова выконваючага абавязкі.
Прэв’ю: amurmedia.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8919681
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya