Сёння а 7-й раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступіла паведамленне ад работнікаў установы грамадскага харчавання, размешчанай на праспекце Дзяржынскага. Па электроннай пошце ў арганізацыю прыйшло паведамленне ад невядомага пра нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў будынку. Пра гэта паведамляе МУС [1].
Неадкладна на месца выбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, іншыя службы. Персанал установы самастойна пакінуў будынак, наведвальнікаў унутры не аказалася.
Пры абследаванні памяшкання на прадмет наяўнасці небяспечных рэчываў такіх не выяўлена.
Прэв’ю: astravolga.ru
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk