Зменшаны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19, паведамляе [1]Міністэрства аховы здароўя.
З яго дадаткова выключаны яшчэ 12 дзяржаў. Гэта Алжыр, Андора, В'етнам, Кіпр, Куба, Ліван, Маўрыкій, Малайзія, Новая Зеландыя, Сан-Марына, Тайланд, Туніс.
Прэс-служба ведамства адзначае, што людзі, якія прыбылі з гэтых краін у Беларусь, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён ад даты прыезду.
Прэв’ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus