Мабільны аператар life :) прадаставіў магчымасць аплаты сваіх паслуг пасля іх выкарыстання. З 9 ліпеня такая опцыя даступная як для цяперашніх кліентаў кампаніі, так і для новых абанентаў.
Новыя ўмовы абслугоўвання дазволяць не сачыць за папаўненнем рахунку і заставацца на сувязі пастаянна, аплачваючы паслугі раз у месяц.
Аператар адправіць абаненту SMS-апавяшчэнне аб выдаткаванай суме, каб абанент не патраціў больш, чым збіраўся. Акрамя таго, life :) прадугледзеў штомесячны ліміт выдаткаў, які складзе не больш за 150 рублёў.
Рахунак за паслугі сувязі будзе прыходзіць раз у месяц — з 1 па 5 чысло наступнага месяца. Аплата — да 10 чысла, увесь гэты час у абанента захоўваецца магчымасць карыстацца сувяззю.
На працягу ліпеня life :) разашле SMS-запрашэнні для падключэння аплаты па факце абанентам, якім даступная гэтая паслуга. Новыя абаненты змогуць выбраць гэтую опцыю па жаданні пры куплі смартфона ў life :).
Больш падрабязна аб правілах аказанні паслугі можна даведацца тут [1]
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://life.com.by/services/instruments/postpaid
[2] https://zviazda.by/be/tags/suvyaz