Першая ў Беларусі анлайн-школа «Prime» сумесна з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі засноўвае штогадовы конкурс «Анлайн-настаўнік № 1».
Конкурс «Анлайн-настаўнік № 1» — гэта магчымасць для кожнага беларускага педагога раскрыць і праявіць свой творчы патэнцыял у новым, сучасным адукацыйным асяроддзі — асяроддзі анлайн. Ён можа стаць сапраўдным выклікам для педагогаў, якія ніколі не працавалі ў анлайн-фармаце, бо ім трэба будзе пазнаёміцца з новымі інструментамі і пашырыць свае гарызонты. А для вопытных анлайн-педагогаў конкурс будзе магутным рэсурсам для далейшай самаадукацыі, дазволіць узбагаціцца досведам калег і папоўніць сваю педагагічную скарбонку.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку [1] да 19 ліпеня.
Завочны этап конкурсу праходзіць па 31 ліпеня ўключна, анлайн-прэзентацыя адбудзецца 7 жніўня на платформе Vedamo, а анлайн-фінал конкурсу — 10 жніўня на той жа платформе.
Падрабязней пра конкурс і яго этапы можна прачытаць у палажэнні аб конкурсе [2].
Крытэрыямі конкурснага адбору з’яўляюцца рэалізацыя міждысцыплінарнага падыходу ў вучэбных занятках, творчы падыход, граматнае выкарыстанне інавацыйных методык выкладання, выкарыстанне інтэрактыўных сродкаў навучання: платформаў, сэрвісаў, праграм. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы. Так, пераможца першай ступені атрымае ў якасці ўзнагароды 700 рублёў, другой ступені — 300 рублёў і трэцяй ступені — 200 рублёў.
Пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» узнагароджваецца каштоўным прызам. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю прадастаўлена арганізатарамі
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeRubBFLo3_peLIBmJpH5L70ak6S87clBvSBBpJRVD00ZKodw/viewform
[2] https://drive.google.com/file/d/15LcIWbfQ59ooF4MPR2On0JVfuh4qn2UI/view?fbclid=IwAR3w5TOI7q2_PkxNFQr12qzL-hrTULRh3oq6q0ueChbywlbSwUtkP6tO0B0
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya