У Беларусі ў апошнія гады колькасць родаў, якія праходзяць без ускладненняў, трымаецца на стабільным узроўні — у межах 40%. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Кеда, піша [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
— У 2019 годзе ў рэспубліцы прынята 87 020 родаў, з іх 43,1% — нармальныя, жанчыны нарадзілі без ускладненняў, — адзначыла Кеда. — Шматплодныя роды, калі жанчына нараджае дваіх і больш дзяцей, склалі 1,2% ад агульнай колькасці. У асноўным гэта двойні, трайнят усяго 15 па ўсёй краіне.
Дарэчы, узрост жанчын, якія нараджаюць ўпершыню, у рэспубліцы павялічыўся.
— У 2019 годзе ён складаў 26,8 гадоў, тады як 10 гадоў таму грамадзянкі Беларусі нараджалі ўпершыню на 2,5 гады раней, — дадала начальнік аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марына Арцёменка. — Мы таксама адзначаем тэндэнцыю пазнейшых першых шлюбаў. Калі ў 2009-м дзяўчаты выходзілі замуж у сярэднім у 24,2 года, а мужчыны ажаніліся ў 24,6 года, то ў 2019-м сярэдні ўзрост павялічыўся прыкладна на два гады.
Прэв’ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-tolko-40-rodov-prohodyat-bez-oslozhnenij-minzdrav/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/shlyub
[5] https://zviazda.by/be/tags/novanarodzhanyya