Пра здарэнне паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
У Жлобіне 3 ліпеня 51-гадовы слесар прадпрыемства ў канцы працоўнага дня захацеў выкрасці два старыя гідрацыліндры. Мужчына вырашыў перакінуць запчасткі праз плот на малалюдную вуліцу, але па памылцы кінуў іх у двор прыватнага дома. Адзін з іх упаў на галаву мужчыну, які пражывае ў домаўладанні.
Паводле заключэння эксперта, 28-гадоваму пацярпеламу прычыненыя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. У дачыненні да работніка прадпрыемства распачата крымінальная справа па арт. 155 (прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
У асобную вытворчасць вылучаны матэрыял аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння ў выглядзе дробнага крадзяжу.
Прэв’ю: fb.ru
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava