Некалькі мільёнаў чалавек падалі заяўку на пакупку красовак Air Jordan 1 OG з сумеснай калекцыі спартыўнага брэнда Nike і моднага дома Dior, што зрабіла іх самай папулярнай мадэллю лета 2020 года. Пра гэта паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на партал New York Post.
Адзначаецца, што ўсяго было выпушчана 13 тысяч пар красовак, прычым 5 тысяч з іх накіравалі пастаянным кліентам Dior яшчэ да пачатку продажаў. Нягледзячы на гэта, на працягу дзевяці гадзін больш за пяць мільёнаў чалавек зарэгістраваліся на адмысловым сайце, каб набыць абутак з лімітаванай калекцыі.
Красоўкі выраблены ў двух варыянтах дызайну: нізкім і высокім. Іх кошт складае 2000 і 2200 долараў адпаведна. Па інфармацыі выдання, на платформе StockX эксклюзіўны выраб ужо перапрадаюць за 14 тысяч долараў.
Фота: sneakerfreak.ru
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/07/09/nikedior/
[2] https://zviazda.by/be/tags/krasouki
[3] https://zviazda.by/be/tags/moda
[4] https://zviazda.by/be/tags/abutak