Як паведамляе [1] Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 767 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 123 158 тэстаў на каранавірус.
54 919 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 459 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 12,4 млн, пры гэтым больш за 558 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,7 млн, Індыя — больш за 798 тыс.
У Беларусі першы [2] завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: vesti14.ru
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582868227-u-belarusi-zaregistravany-pershy-vypadak-karanavirusa
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue